Гомельскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў вылучыла 10 кандыдатаў у дэлегаты УНС
22:32 | 29 сакавіка | 2024
Такое рашэнне прынята на сёмым пленуме грамадскай арганізацыі
Асноўнае пытанне парадку дня – абранне кандыдатаў у вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладства. Квота – 10 прадстаўнікоў ад прафсаюзаў рэгіёна. Пры выбары кандыдатур улічваліся дзелавыя і маральныя якасці, а таксама жыццёвы вопыт. За кожнага чалавека падлік галасоў праводзіўся індывідуальна.