Гомельскі абласны музей ваеннай славы занясуць на Рэспубліканскую Дошку гонару
12:26 | 26 красавіка | 2024
Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка
У спісе 64 пераможцы. У іх ліку – рэгіёны і арганізацыі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. У спісе 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Брэсцкая і Мінская вобласці, Мінск, Баранавіцкі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны, а таксама гарадскія адміністрацыйныя адзінкі – Ленінскі раён Брэста, Маскоўскі і Цэнтральны раёны Мінска.
Акрамя іх, на Рэспубліканскай дошцы гонару з'явяцца адзінаццаць арганізацый прамысловасці, тры будаўнічыя арганізацыі, дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, дзве арганізацыі лясной гаспадаркі, а таксама 28 арганізацый са сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацабслугоўвання і г.д.).