Губернатар Віцебшчыны Аляксандр Субоцін упершыню наведаў Гомельскую вобласць
16:42 | 26 ліпеня | 2023
Дэлегацыя плануе азнаёміцца з вытворчасцю пяці прадпрыемстваў нашага рэгіёна
Віцебская вобласць плануе мадэрнізаваць парк сельскагаспадарчай тэхнікі. Да канца 2023 года ў Паўночны рэгіён краіны адправяцца 100 збожжаўборачных камбайнаў "Гомсельмаша". 39 машын ад мясцовых вытворцаў ужо пачалі ўборку ўраджаю. Па выніках першага паўгоддзя Гомельскія камбайнабудаўнікі вырабілі больш за 1 500 адзінак тэхнікі. Падрабязны рэпартаж глядзіце ў наступных выпусках навін.