Каля 200 прызыўнікоў з Гомельшчыны адправіліся на тэрміновую ваенную службу
04:10 | 24 кастрычніка | 2025
Месцам для ўрачыстай цырымоніі адпраўкі быў абраны ваенна-гістарычны комплекс «Партызанская крынічка»
Гэта старт восеньскай адпраўкі грамадзян на тэрміновую ваенную службу. Усяго для выканання ганаровага доўгу па абароне міру і спакою роднай зямлі ў гэты заклік адправяцца каля 2 000 дзяцей з Гомельскай вобласці. Цырымонія прыняцця ваеннай прысягі для навабранцаў запланавана на канец лістапада.




