Каля 60 браканьераў затрыманы на вадаёмах Гомельшчыны за амаль два месяцы
00:00 | 15 мая | 2025
У рэгіёне завяршаецца спецаперацыя "Нераст"
Максімальна прадугледжаны штраф за незаконную лоўлю рыбы складае 30 базавых велічынь, хоць у асобных выпадках прадугледжана і крымінальная адказнасць. Гэты час для супрацоўнікаў інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету асабліва напружаны. З 20 сакавіка ў Беларусі аб'яўлена забарона на лоўлю рыбы. Выключэнне - на адзін кручок і толькі з берага. Апытанне рыбакоў сведчыць: пра нераст ведаюць усе, але жаданне парушыць забарону ў асобных жыхароў вобласці ўсё ж узнікае.
