Крупко ўручыў юбілейны знак «80 гадоў вызвалення Гомельскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ветэрану ВАВ Аэліце Самсонавай
10:20 | 16 красавіка | 2024
Легендарная гамяльчанка ў гады ваеннага ліхалецця працавала медсястрой у бальніцы і выходжвала параненых
Вялікую Айчынную Аэліта Самсонава заспела падлеткам. Першыя два гады ваеннага ліхалецця працавала на ваенным заводзе ў Ташкенце. Была токарам, буравальшчыкам і электразваршчыкам. Адначасова вучылася на курсах медсясцёр. У сваім юным узросце рвалася на фронт. Кажа: «А па-іншаму і быць не магло. Дапамога людзям – першачарговая задача».