Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях аховы здароўя
16:45 | 23 мая | 2023
- Медыцына - важны складнік бяспекі дзяржавы, - адзначыў Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што анансаваў цяперашнюю нараду падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, каб найпадрабязнейшым чынам разгледзець найбольш вострыя праблемы айчыннай аховы здароўя і прыняць неабходныя рашэнні. "Для гэтага ў гэтую залу спецыяльна ў такім шырокім складзе запрошаны прафесіяналы - ад практыкуючага ўрача і нават не да міністра аховы здароўя, а вышэйшых службовых асоб", - адзначыў ён.
