Лукашэнка: у нашых сімвалах адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа
09:05 | 14 мая | 2023
Прэзідэнт адзначыў, што імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна нашай краіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснасць і будучыня беларускай дзяржавы. Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, ўмацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт адзначыў, што імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Гэтыя якасці, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, дазволяць не толькі выстаяць перад абліччам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду.
Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы.