Магаданская вобласць гатовая пастаўляць на Гомельшчыну рыбу і іншыя морапрадукты
15:47 | 23 мая | 2024
На Гомельшчыну прыбыла дэлегацыя Магаданскай вобласці
Гомельскую і Магаданскую вобласці падзяляюць тысячы кіламетраў. Таму для эфектыўнага ўзаемадзеяння асабліва важнае пытанне лагістыкі. «Гэта тая частка, якую трэба сур'ёзна прапрацаваць, каб мець эфектыўныя вынікі», — падкрэсліў Іван Крупко. Губернатар адзначыў, што зацікаўленасць ёсць у кантактах з расійскім рэгіёнам па ўсіх напрамках. Так, у аграрнай сферы Гомельшчына гатова прапанаваць спецтэхніку і папрацаваць з партнёрамі па жывёлагадоўчых комплексах.