Мазыршчыну з рабочым візітам наведаў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў
16:51 | 19 студзеня | 2023
Для яго гэта першае выязное мерапрыемства на новай пасадзе
Візіт пачаўся з прамой тэлефоннай лініі. На працягу гадзіны паступілі дзясяткі званкоў. Пытанні тычыліся аказання медыцынскай дапамогі, сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дарожнага будаўніцтва, арганізацыі вулічнага гандлю і працы грамадскага транспарту.
Таксама намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама наведаў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Івана Шамякіна - адзін з цэнтраў інтэлектуальнага жыцця і духоўна-патрыятычнага выхавання.
Таксама намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама наведаў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Івана Шамякіна - адзін з цэнтраў інтэлектуальнага жыцця і духоўна-патрыятычнага выхавання.