Медалісты Гомельшчыны на II гульнях краін СНД
17:15 | 10 жніўня | 2023
Па выніках апошняга гульнявога дня ў беларусаў - 122 узнагароды і другое каманднае месца
Ураджэнец Гомеля Аляксей Пархоменка стаў сярэбраным прызёрам турніру па вольнай барацьбе. Яшчэ адзін гамяльчук Дзмітрый Шамела на турніры па вольнай барацьбе заваяваў бронзу ў вагавой катэгорыі 57 кг. А чатыры гомельскія гандбалісткі заваявалі сярэбраныя медалі ў складзе моладзевай зборнай Беларусі. Анастасія Макаранка ўвайшла ў сімвалічную зборную турніру.