Моладзь Гомеля перадала ў гарадскі пасёлак Карма капсулу з зямлёй з месцаў баявой славы
11:09 | 21 верасня | 2023
У сімвалічным атрыбуце сабраны жмені зямлі з Брагінскага, Добрушскага, Веткаўскага, Лоеўскага, Жлобінскага, Хойніцкага і Рагачоўскага раёнаў
Завершыцца акцыя ў Брагінскім раёне ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення першага населенага пункта Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Капсулу з зямлёй перададуць на захоўванне ў музей Брагіна.