Мёд ліўся ракой. Пад Лельчыцамі адзначылі Свята пчолы
15:51 | 20 мая | 2024
Аграгарадок Сіманічы адчыніў свае дзверы для гасцей і для пчаляроў з усяго рэгіёна
Кожны жадаючы мог прадэгуставаць розныя віды мёду, пакаштаваць стравы беларускай традыцыйнай кухні. А таксама даведацца, як бортнікі здабываюць вадкае золата. Лельчыцкі край славіцца традыцыямі. Яны не перарываюцца на працягу больш чым пяці стагоддзяў. А ў 2020 годзе гэты промысел уключаны ў Сусветны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.