На Гомельшчыне абласныя «Дажынкі-2024» правядуць у Карме
16:33 | 28 мая | 2024
Крупко правёў нараду па падрыхтоўцы да мерапрыемства
Асаблівая ўвага – аб'ектам ЖКГ раёна. Плануецца аднавіць звыш 20 жылых дамоў, па 11-і з іх работы ўжо праведзены. У частцы водазабеспячэння – на 2-х вуліцах у планах замяніць водныя сеткі. З адной справіліся, на іншую спецыялісты адвялі літаральна месяц да завяршэння. Дваровыя тэрыторыі таксама пад пільным наглядам: у хуткім часе з'явяцца дзіцячыя пляцоўкі і новае асфальтавае пакрыццё. Цэнтральная плошча і сквер, малая паркавая зона і прыбярэжная ракі Кармянка праз некалькі месяцаў таксама здабудуць новы выгляд.