На Гомельшчыне абнавілі карту забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў
16:23 | 1 красавіка | 2024
Пры абмежаванні наведванняў, у лясныя масівы нельга заязджаць на механічным транспартным сродку, разводзіць вогнішчы, пакідаць прамасленыя або прасякнутыя гаручымі рэчывамі матэрыялы, што можа прывесці да самазагарання
Пры гэтым дарога ў лес адкрытая для грыбнікоў, ягаднікаў і аматараў пешых прагулак. Адсочваць актуальную інфармацыю можна на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.