На Гомельшчыне пачаліся спаборніцтвы ў рамках рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў
10:25 | 13 чэрвеня | 2023
Галоўны маладзёжны спартыўны форум прадоўжыцца да 21 чэрвеня
Для правядзення спартакіяды задзейнічаны пляцоўкі ў Гомелі, Жлобіне, Рэчыцы, Мазыры, а таксама траса Мазыр-Лельчыцы, дзе праходзяць спаборніцтвы па веласпорце. Увогуле рэгіён прымае прадстаўнікоў 17 – і відаў спорту - ад гандбола і лёгкай атлетыкі да шахмат і дзюдо. Дэвіз стартаў - «За спорт, здароўе і актыўную жыццёвую пазіцыю»