На Гомельшчыне прагрымяць выбухі з 1 па 15 жніўня
00:00 | 29 ліпеня | 2025
Спецыялісты ўпраўлення палявых сейсмаразведачных работ прадпрыемства «Беларуснафта» плануюць вывучаць тоўшчу зямлі
Сейсмаразведку правядуць бураўзрыўным метадам паблізу населеных пунктаў Маканавічы, Чырвоная Дуброва, Бабічы і Галоўкі. Жыхарам вышэйпаказаных месцаў трэба захоўваць спакой і не паддавацца паніцы. Работы абсалютна бяспечныя як для жыцця грамадзян, так і для іх маёмасці.
