На Гомельшчыне праходзіць прышчэпачная кампанія супраць грыпу
16:56 | 13 кастрычніка | 2022
Адна з галоўных асаблівасцяў гэтай кампаніі ў тым, што яна ідзе на фоне распаўсюджвання COVID-19
Плануецца, што сёлета ўкол здароўя атрымаюць больш за 540 тысяч жыхароў рэгіёна або каля 40% ад агульнай колькасці насельніцтва. Бясплатную прышчэпку Расійскай вакцынай "Грыпол плюс" зробяць людзям з групы рызыкі. Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да трох гадоў, Дарослыя з хранічнымі захворваннямі, пенсіянеры, цяжарныя жанчыны, медыцынскія работнікі. За ўласныя сродкі можна зрабіць прышчэпку французскай вакцынай.