Галоўная Навiны На Гомельшчыне стартаваў 52-ы рэспубліканскі злёт-конкурс юных інспектараў руху Кароткая спасылка
Подписаться

На Гомельшчыне стартаваў 52-ы рэспубліканскі злёт-конкурс юных інспектараў руху

У 2025 годзе зборную Гомельскай вобласці прадстаўляе школа №21 горада Гомеля. Падрыхтоўка ішла з лютага, увага надавалася ўсяму. У спаборніцтвах бяруць удзел 8 каманд, у тым ліку з Расіі

Праграма вельмі насычаная як тэарэтычнымі, так і практычнымі выпрабаваннямі. Алгарытм аказання першай меддапамогі, правілы дарожнага руху - і гэта толькі малая частка таго, што неабходна ведаць юным удзельнікам. Цікавым стала даданне новай дысцыпліны - катанне на электрасамакатах. Злёт-конкурс накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, выхаванне законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху.

Пераможцы спаборніцтваў будуць аб'яўлены 23 мая.
На Гомельшчыне стартаваў 52-ы рэспубліканскі злёт-конкурс юных інспектараў руху видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам