На месцы канцлагера Азарычы ў Калінкавіцкім раёне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 80-й гадавіне вызвалення яго вязняў
15:29 | 19 сакавіка | 2024
Лагер смерці праіснаваў усяго 10 дзён, аднак у гісторыі Другой сусветнай вайны вядомы як адно з самых страшных месцаў па ўмовах утрымання зняволеных
Людзі тут паміралі ад холаду, голаду і хвароб. За паўтара тыдня ў Азарычах загінулі каля 20 000 чалавек. Сярэдняя працягласць жыцця тут складала каля трох сутак. Лагер смерці быў створаны ў сакавіку 1944 года.
