Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў наведаў шматдзетную сям'ю з пасёлка Юбілейны Гомельскага раёна
09:08 | 18 чэрвеня | 2024
Пару гадоў таму бацькі знаходзіліся ў крызіснай сітуацыі, што пацягнула адабранне дзяцей з сям'і
Матывацыя вярнуць іх назад дадому была вялікая, таму намаганні дарослых былі прыкладзены максімальныя. Як вынік– стабільная праца ўжо на працягу двух гадоў і ніякай залежнасці. На першым месцы – дзеці!
Падтрымка ўлады і арганізацый як ніколі важная. У рамках акцыі «Шчаслівая сям'я – шчаслівае дзяцінства» былі сабраны сродкі для аказання дапамогі шматдзетным сем'ям. Сёння ў ходзе сустрэчы было ўручана ўсё неабходнае для камфортнага пражывання сям'і.
