Напярэдадні Дня народнага адзінства органы пракуратуры арганізавалі спартыўна-сямейнае свята
14:47 | 16 верасня | 2024
Сустрэча стала ўжо традыцыйнай. 4-ы год запар усе прадстаўнікі рэгіёнаў Беларусі змагаюцца у займальнай сямейнай эстафеце
80 чалавек - і ўсе настроены на перамогу. Прадстаўнікі пракурорскай супольнасці з усёй Беларусі сабраліся ў Гомелі, каб праявіць сябе, а галоўнае, згуртавацца. Бо свята ладзяць не проста так, а напярэдадні Дня народнага адзінства. Гэты дзень сімвалізуе ідэю нацыянальнай згоды і яднання беларускага грамадства.