Напярэдадні Дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ля "Кургана славы" прайшоў урачысты мітынг
23:39 | 27 лістапада | 2022
Жыхары Савецкага раёна сабраліся, каб аддаць даніну павагі і памяці тым, хто ўнёс свой уклад у перамогу над фашызмам, і на ўласных плячах вынес цяжбы вайны і здзейсніў працоўны подзвіг
Больш за 17 гадоў у Савецкім раёне праходзіць грамадска-патрыятычная акцыя «Беларусь — зямля славы ратнай». У капсулах сюды дастаўляюць зямлю з месцаў баявых подзвігаў нашых землякоў. Гэтая зямля-сведка гераічных подзвігаў усіх тых, хто змагаўся за агульную перамогу. Гераічны подзвіг народа залатымі літарамі ўнесена ў знакаміты летапіс гісторыі.