Новая славутасць Гомельскага рэгіёну - вобразы братоў Лізюковых у бронзе
18:59 | 3 ліпеня | 2019
На Плошчы Перамогі ў Гомелі ў бронзе ажыла гісторыя гомельскай сям'і праслаўленых герояў. Памятны знак братам Лізюковым - Яўгену, Аляксандру і Пятру - размясціўся насупраць абласной бібліятэкі імя Леніна. У адкрыцці мемарыяла прынялі ўдзел нашчадкі герояў, кіраўніцтва вобласці, горада і прадстаўнікі дэлегацыі з пабраціма Гомеля - горада Варонежа. Падрабязнасці – ў Наталлі Капрыленка.