Пад Гомелем у Чырвоным Беразе адбыўся мітынг-рэквіем на мемарыяле «Дзецям – ахвярам вайны»
11:02 | 3 чэрвеня | 2024
Мемарыял тут адкрылі ў 2007 годзе. Традыцыйна на 1 чэрвеня тут шматлюдна
Ён распавядае пра вайну з пункту гледжання дзяцей. На тэрыторыі Чырвонага берага фашысты стварылі перасыльны пункт: сюды звозілі маленькіх дзяцей з навакольных вёсак – усяго каля 2 000 чалавек. Іх доля была прадвызначаная. Яны станавіліся донарамі для лячэння параненых нямецкіх салдат. Дарэчы, на тэрыторыі ўсёй Беларусі ў той час знаходзілася 14 канцлагераў, дзе ўтрымліваліся дзеці. Паказаць усю глыбіню і шматграннасць трагедыі вайны было галоўнай задачай стваральнікаў мемарыяла.
