Галоўная Навiны Памочнік Прэзідэнта РБ - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка правёў прамую лінію і асабісты прыём грамадзян Кароткая спасылка
Подписаться

Памочнік Прэзідэнта РБ - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка правёў прамую лінію і асабісты прыём грамадзян

Каля 30 зваротаў ад грамадзян прыняў сёння памочнік Прэзідэнта РБ – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка. 14 пытанняў жыхары рэгіёна задалі падчас прамой тэлефоннай лініі. Яшчэ з 15-цю прыйшлі на асабісты прыём, які быў арганізаваны ў Светлагорскім райвыканкаме. Спектр узнятых тэм – шырокі. Прапановы і просьбы значна пераважаюць над скаргамі. Так сёння грамадзян хвалююць жыллёва-камунальныя пытанні – ў прыватнасці капітальны рамонт дамоў, дарог і мастоў рэгіёна; арганізацыя бяспечнага дарожнага руху, стварэнне безбар`ернага асяроддзя, захоўванне памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Па многіх зваротах тэлефанаваўшыя адразу ж атрымалі разгорнутыя адказы. Да тых, чые пытанні патрабуюць разгляду, заўтра жа будуць накіраваны спецыялісты з мэтай вызначэння усіх нюансаў праблем. На асабістым прыёме грамадзян асобна гучаў шэраг пытанняў па запуску завода беленай цэлюлозы. У прыватнасці, жыхары вёсцы Якімава Слабада паскардзіліся на непрыемны пах з прадпрыемства, выкіды ў ваду і атмасферу.
Памочнік Прэзідэнта РБ - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка правёў прамую лінію і асабісты прыём грамадзян видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам