Партыю шчупака і карпа вагой больш за 600 кг выпусцілі ў Вяслярны канал Навабеліцкага раёна ў Гомелі
10:04 | 30 кастрычніка | 2024
Гэта другі этап зарыблення. Першы адбыўся вясною
Тады выпусцілі больш за 1,5 тоны карася.
Зарыбленне - важны крок у аздараўленні экасістэмы канала. Карп і шчупак - непатрабавальныя віды рыб, якія добра прыжываюцца ў розных умовах. У перспектыве вяслярны канал можа стаць не толькі любімым месцам адпачынку гараджан, але і цэнтрам развіцця рыбалоўнага спорту.