Першы беларускі фэнтэзійны 3D-мультфільм "Песня Сірын" прадставілі ў Гомелі
11:00 | 6 лістапада | 2024
Таксама кінакарціна стала першым вопытам Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" у стварэнні поўнаметражнай анімацыі на тэмы беларускай міфалогіі і фальклору
Сюжэт мультфільма разгортваецца вакол двух школьнікаў, якія ў пагоні за таямнічай птушкай Сірын трапляюць да славянскіх багоў. З першых хвілін фільма яны аказваюцца ўцягнутыя ў дзіўную прыгоду. Знаёмства са светам Наві, Праві і Яві, сустрэча новых сяброў і ворагаў. У фільме распавядаецца і аб трох галоўных фантастычных птушках славянскай міфалогіі - Сірыне, Гамаюне, Алканосце.