12 ліпеня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла
16:23 | 12 ліпеня | 2023
У гонар святых у Гомельскім кафедральным саборы адбылося ўрачыстае богаслужэнне
Асветнікі Пётр і Павел сваімі пасланнямі і настаўленнямі распаўсюджвалі евангеллеўскую гісторыю , па якой сёння жывуць усе хрысціяне свету. Так, прапаведуючы слова Хрыстова, святы Павел прайшоў больш за 16 тысяч кіламетраў. Абодва апосталы актыўна распаўсюджвалі хрысціянства і прынялі за гэта пакутніцкую смерць. Свята Пятра і Паўла налічвае многія стагоддзі. Напярэдадні яго вернікі прытрымліваюцца шматдзённага паста.