Праваслаўныя вернікі ўспомнілі продкаў
16:33 | 7 мая | 2019
Праваслаўныя вернікі адзначылі Радаўніцу – дзень памінання памерлых. Свята, па традыцыі, прыпадае на дзевяты дзень пасля Вялікадня. У храмах праводзяць памінальныя набажэнствы. Пасля іх вернікі адпраўляюцца на могілкі, да месцаў пахавання сваіх родных і блізкіх. Нясуць кветкі, запальваюць свечы і ўспамінаюць добрым словам тых, хто пайшоў з жыцця.