Распачалося напаўненне Днепра-Брагінскага водасховішча
16:21 | 13 сакавіка | 2020
У Лоеўскім раёне распачалося напаўненне Днепра- Брагінскага водасховішча. Як чакаецца, сёлета сюды будзе запампавана не менш як 20 мільёнаў кубаметраў дняпроўскіх вод. Гэта дазволіць палепшыць гідралагічную сітуацыю ў рэгіёне і станоўчым чынам адаб“ецца на ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур.