Рэгістрацыя на ЦТ стартавала ў Беларусі
00:00 | 9 красавіка | 2025
Месцамі для яго праходжання вызначаны 40 устаноў адукацыі ў абласных цэнтрах і сталіцы
На Гомельшчыне гэта можна будзе зрабіць у 6 пунктах, куды ўваходзяць усе вышэйшыя навучальныя ўстановы Гомеля, а таксама Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж.
Зарэгістравацца можна з 9 па 22 красавіка ўключна. Заяву можна падаць, запоўніўшы электронную форму на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, ці асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі. Пры сабе неабходна мець дакумент або яго копію, які пацвярджае асобу, від на жыхарства, пасведчанне бежанца. Важна: працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску.