Звычайны Мазырскі школьнік стварыў цэлую віртуальную хімлабараторыю
00:00 | 17 красавіка | 2025
Распрацоўка дапамагае вучням бяспечна праводзіць эксперыменты, а настаўнікам не затрачваць сродкі на рэактывы
Віртуальная лабараторыя - гэта пра новы штуршок у развіцці адукацыйнай сістэмы Беларусі. Праект быў адзначаны на самым высокім узроўні і атрымаў перамогу на рэспубліканскім конкурсе «100 ідэй для Беларусі», што яшчэ раз пераконвае: сучасныя тэхналогіі і бязмежныя магчымасці – побач.
