Рыжанкоў прадставіў новага памочніка Прэзідэнта – нспектара па Гомельскай вобласці
15:43 | 28 верасня | 2023
"Усе пытанні ён даварочвае да апошняй гайкі. Таму папярэджваю: працаваць з ім будзе няпроста", – падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
Юрый Горлаў нарадзіўся ў 1977 годзе ў Бранскай вобласці. Скончыў Бранскую сельскагаспадарчую акадэмію. Працоўны шлях пачынаў заатэхнікам на Міншчыне. Працаваў на розных пасадах у мясцовых органах улады і Мінсельгасхарчы. Апошняе працоўнае месца – старшыня Маладзечанскага райвыканкама. Сярод асноўных якасцяў новага памочніка прэзідэнта – інспектара па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава – вялікая працаздольнасць, патрабавальнасць, адказнасць.