Саюз следчых арганізаваў навагодняе свята для дзяцей супрацоўнікаў УСК па Гомельскай вобласці
12:59 | 30 снежня | 2019
Гомельскае абласное грамадскае аб`яднанне «Саюз следчых» трэці год запар ладзіць сямейнае навагодняе мерапрыемства. На свята запрашаюцца дзеці супрацоўнікаў УСК нашага рэгіёна, канешне, разам з бацькамі, каб весела і галоўнае - разам правесці вольны час. Па традыцыі, месца сустрэчы – Гомельскі абласны драматычны тэатр.