Сеня Гарбункоў і Яшка-артылерыст. Найлепшую пару «Залатога ўзросту» выбіралі ў Лельчыцах
00:00 | 25 кастрычніка | 2025
Сярод удзельнікаў - 11 прадстаўнікоў Гомельскага рэгіёну. Усё ва ўзросце 60+, і кожны даказаў, што пенсія - гэта час адкрываць новыя таленты
Лепшыя парачкі выбіралі па трох намінацыях, і для ўдзелу не абавязкова быць у шлюбе: тут і тыя, хто проста шчаслівы разам. У фінал прайшлі 11 параў з 11 раёнаў Гомельскай вобласці. Усе яны - былыя інжынеры, лекары або настаўнікі, а зараз ужо амаль што сапраўдныя акцёры.




