Шэраг гомельскіх прадпрыемстваў наведала дэлегацыя Магаданскай вобласці ў другі дзень
16:04 | 23 мая | 2024
Прадстаўнікі ўлады і дзелавых колаў рэгіёна наведалі аб'екты прамысловасці і прадпрыемствы свабоднай эканамічнай зоны
Многія пытанні ляглі ў аснову парадку дня сумеснага пасяджэння Рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Магаданскай вобласцю. Па выніках мерапрыемства бакі падпісалі адпаведныя пагадненні і пратакол.