Школе ў Рагачоўскім раёне падарылі кампьютарны клас і абсталяванне для сталовай
15:31 | 2 верасня | 2019
У навучальных установах Гомельскай вобласці зноў прагучалі першыя званкі. На ўрачыстыя лінейкі прыйшлі амаль 156 тысяч школьнікаў , 17 тысяч з якіх – першакласнікі. Урачыстасці з нагоды Дня ведаў ў Побалаўскай сярэдняй школе Рагачоўскага раёна наведалі першы намеснік прэм“ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын і старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.