Справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў адбылася ў Гомелі
00:00 | 21 лістапада | 2025
Прадстаўнікі медыясферы вобласці абмеркавалі актуальныя пытанні і тэму падрыхтоўкі да з'езда беларускіх журналістаў
На пасяджэнні таксама былі ўнесены прапановы па правядзенні трэнінгаў з блогерамі для вывучэння алгарытмаў платформ сацсетак. Старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў агучыў парадак юбілейнага з'езда БСЖ, які адбудзецца ў Мінску. Сярод асноўных тэм - рэалізацыя палажэнняў Дырэктывы нумар 12, падрыхтоўка якасных і кваліфікаваных кадраў для СМІ, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у работу журналіста.




