Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю наведалі жывёлагадоўчыя фермы ў Светлагорскім раёне
16:16 | 8 красавіка | 2019
Усе надахопы ліквідаваны. Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю наведалі жывёлагадоўчыя фермы сельгаспрадпрыемства «Міхайлаўскае -Агра» ў Светлагорскім раёне. Падчас маніторынгу выявілі шараг парушэнняў і склалі прадпісанне па іх ліквідацыі. Праз тыдзень прыехалі зноў і праверылі, што ў гэтым накірунку зроблена. Падрабязнасці ў нашых карэспандэнтаў.