Свята сям'і і ўраджаю. У Чачэрску прайшоў абласны этап конкурсу «Уладар сяла»
10:41 | 30 чэрвеня | 2023
Падзея аб'яднала самыя знакамітыя сем'і сельскай мясцовасці Гомельскага рэгіёна
Вёска - гэта душа народа. Дружныя і амбіцыйныя сем'і за адзін дзень змаглі прыадчыніць дзверы ва ўласнае жыццё для кожнага жадаючага. Традыцыйныя сямейныя стравы, спартыўныя спаборніцтвы і цікавыя хобі яшчэ раз даказалі, што Гомельшчына – скарбніца моцных сем'яў!