Тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі правяло Гомельскае МНС прама ў бібліятэцы
00:00 | 9 красавіка | 2025
Па задумцы ратавальнікаў, у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна адбылося ўзгаранне ў кнігасховішча
Памяшканні захапіў шчыльны дым. У будынку засталіся пацярпелыя. За лічаныя хвіліны аварыйна-выратавальныя машыны прыбылі на месца ўмоўнага пажару. Падчас так званай аперацыі па «ліквідацыі агню» былі задзейнічаны каля 100 ратавальнікаў розных падраздзяленняў.
