У 2024 годзе на Гомельшчыне ўжо зафіксавана каля 1 200 кіберзлачынстваў
10:36 | 30 мая | 2024
Зараз у Гомельскай вобласці праходзіць дэкада кібербяспекі
Каб не стаць ахвярай махляроў у інтэрнэце, не варта пераходзіць па падазроных спасылках. Таксама пакідаць рэквізіты банкаўскіх карт на сайтах, якія не выклікаюць даверу. Нельга фатаграфаваць і перасылаць фота банкаўскіх карт і пашпарты праз сацсеткі і мэсэнджары, нават блізкім людзям.