У абласным музеі ваеннай славы прэзентавалі фотаальбом «Гомельшчына гераічная»
09:08 | 17 чэрвеня | 2024
На 200 старонках сабрана інфармацыя аб пахаваннях байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі падчас вызвалення рэгіёну, а таксама Героях Савецкага Саюза, якія атрымалі гэтае званне за здзейсненыя на тэрыторыі вобласці подзвігі
Фотаальбом «Гомельшчына гераічная» – сумесны праект аблвыканкама і абласной газеты «Гомельская праўда». Акрамя таго, для збору матэрыялаў былі задзейнічаны рэдакцыі ўсіх раённых газет і музеяў. У гісторыі вызвалення Беларусі Гомельская вобласць займае асаблівае месца. У 1941-м тут было праведзена першае паспяховае контрнаступленне Чырвонай Арміі, у выніку якога былі вызваленыя Жлобін і Рагачоў. У верасні 43-га з пасёлка Камарын Брагінскага раёна пачалося вызваленне Беларусі. Але за ўсё гэта давялося заплаціць дарагую цану.