У Беларусі ў лес хадзіць можна толькі ў адным са 118 раёнаў
17:15 | 10 мая | 2023
А вось заязджаць у лясныя зялёныя зоны на машыне або распальваць на іх тэрыторыі вогнішчы забараняецца
Па стане на 16.00 10 мая 2023 года ў спісе раёнаў, дзе ўведзены адпаведныя абмежаванні 117 пазіцый. Больш за ўсё раёнаў, дзе ўведзена забарона на наведванне лесу, у Мінскай вобласці: тут такіх тэрытарыяльных адзінак 22. У Магілёўскай і Гомельскай вобласці забароны ўведзеныя ў 21 раёне, у Віцебскай вобласці такіх раёнаў 20, у Гродзенскай -17, у Брэсцкай – 16.