У Беларусі з 2024 года ўведзены адзіны маёмасны падатак
09:21 | 9 жніўня | 2024
Змянілася толькі форма. Сума падатковых выплат тая ж
Плацельшчыкі пачалі атрымліваць плацежныя паведамленні. Рассылка іх будзе здзяйсняцца да 1 кастрычніка. Аплаціць падатак можна адным са зручных спосабаў праз сістэму АРІП, выкарыстоўваючы пры гэтым інтэрнэт банкінг ці інфакіёск. Таксама можна скарыстацца ашчаднымі касамі ці паштовымі аддзяленнямі.