Галоўная Навiны У брэндаваным, да Дня пісьменства, цягніку можна будзе паслухаць класікаў Кароткая спасылка
Подписаться

У брэндаваным, да Дня пісьменства, цягніку можна будзе паслухаць класікаў

Невялікія ўрыўкі твораў будуць радаваць пасажыраў

Падарунак да Дня беларускага пісьменства ад гомельскіх чыгуначнікаў. 2-3 верасня паміж абласным цэнтрам і Добрушам будзе курсіраваць брэндаваны цягнік. Упрыгожваюць рухомы састаў "ліўрэі" з цытатамі і фотаздымкамі вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Пазнаёміцца з іх творчасцю можна будзе і ў дарозе. Невялікія ўрыўкі твораў, а таксама партрэты Янкі Купалы, Івана Шамякіна, Якуба Коласа і іншых аўтараў можна будзе ўбачыць і ў салоне цягніка. Убачыць стылізаваны дызель ў Дзень пісьменства жыхары Гомеля і Добруша змогуць кожныя дзве гадзіны. Час у шляху складзе каля паўгадзіны.
У брэндаваным, да Дня пісьменства, цягніку можна будзе паслухаць класікаў видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам