У Гомелі адкрылі абноўлены будынак архівасховішча
15:52 | 12 сакавіка | 2024
4-павярховы аб'ект па вуліцы Косарава паступіў у распараджэнне дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці
Абноўлены будынак адпавядае ўсім сучасным стандартам і тэхнічным патрабаванням, неабходным для захоўвання і выкарыстання дакументаў. Сярод асаблівасцяў – аўтаматызаваная сістэма пажаратушэння.
