Галоўная Навiны У Гомелі ў другі раз прайшла ваенна-прыкладная гульня «Прарыў» Кароткая спасылка
Подписаться

У Гомелі ў другі раз прайшла ваенна-прыкладная гульня «Прарыў»

За званне пераможцы змагаліся каманды вышэйшых навучальных устаноў вобласці

Першую гульню правялі ў 2023 годзе. Яна атрымала высокую ацэнку не толькі ў кіраўніцтва вобласці, але і ў міністэрствах адукацыі і абароны. Сёлета ў вучэбна-палявы цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прыехалі 6 каманд. Па сутнасці, гэта першая ў нашай краіне ваенна-патрыятычная гульня для студэнтаў ВНУ. Неабходнасць папулярызацыі праекта не ў апошнюю чаргу тлумачыцца ваенна-палітычнай сітуацыяй, якая склалася вакол Беларусі. У праграме гульні – марш-кідок, зборка і разборка аўтамата, падрыў агнявой кропкі праціўніка, аказанне медыцынскай дапамогі. Удзельнікі, многія з якіх пасля завяршэння вучобы атрымаюць афіцэрскія пагоны, павінны валодаць мінімальнымі ваеннымі ведамі і навыкамі.
У Гомелі ў другі раз прайшла ваенна-прыкладная гульня «Прарыў» видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам