У Гомелі прадставілі абноўленую вяслярную базу школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў
16:09 | 31 жніўня | 2022
Урачыстае адкрыццё адбылося на шведскай Горцы
Новыя спартзалы, трэнажоры і нават сауна для спартсменаў. Пасля абнаўлення старую вяслярную базу складана пазнаць. Сам будынак стаіць ужо не першы год і даволі даўно мела патрэбу ў рамонце. Такая мадэрнізацыя абышлася арганізацыі нятанна, але, як тут сцвярджаюць, усё на карысць будучых спартыўных дасягненняў.